Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны
Пытанні прафілактыкі вытворчага траўматызму і стварэння ўмоў працы работнікаў у рамках выканання патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта №1 "Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны" былі разгледжана на пасяджэнні Верхнядзвінскага райвыканкама. У пасяджэнні прыняў удзел намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь I. Старавойтаў. У рамках рабочай паездкі I. Старавойтаў наведаў аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў ТЦСАН Верхнядзвінскага раёна, ААТ "Інвет" і азнаёміўся з культурнымі здабыткамі раёна.