Абласны семінар "Актуальные пытанні прымянення працоўнага заканадаўства. Сацыяльныя гарантыі грамадзянам па прадастаўленні дапамог па часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах"
17 чэрвеня 2024 г. камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта праведзены сумесна з Віцебскім абласным аб'яднаннем прафсаюзаў абласны семінар на тэму: "Актуальныя пытанні прымянення працоўнага заканадаўства. Сацыяльныя гарантыі грамадзянам па прадастаўленні дапамог па часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах".
У працы семінара прынялі ўдзел больш за 200 спецыялістаў бухгалтарскіх і кадравых служб арганізацый вобласці, у кампетэнцыю якіх уваходзяць пытанні аплаты працы, працоўнага заканадаўства.
Падрыхтаваныя матэрыялы спецыялістамі ў рамках правядзення семінара дазволілі ўдзельнікам семінара азнаёміцца з новаўвядзеннем у галіне аплаты працы, працоўнага і пенсійнага заканадаўства, парадкам прызначэння дапамог па часовай непрацаздольнасці, цяжарнасці і родах.
Падчас семінара спецыялістамі дадзены тлумачэнні і адказы на больш чым 50 пытанняў.