Абласны семінар "Будучыня без правапарушэнняў"
З мэтай павышэння ўзроўню прававой культуры і правасвядомасці навучэнцаў па супрацьдзеянні сацыяльна-негатыўным з'явам, звязаным з наркаспажываннем, гвалтам і жорсткім абыходжаннем з непаўналетнімі, з 2022 года ў Віцебскай вобласці рэалізуецца абласны праект "Будучыня без правапарушэнняў".
15 кастрычніка 2024 г. на базе г. Наваполацка праведзены семінар у рамках прэзентацыі вопыту работы па рэалізацыі вышэйназванага праекта.
Была прадстаўлена работа прэзентацыйных пляцовак устаноў адукацыі г. Наваполацка, Наваполацкага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях, аддзела ўнутраных спраў г. Наваполацка.
Вопытам работы па прафілактыцы правапарушэнняў сярод непаўналетніх, формамі работы з непаўналетнімі і іх законнымі прадстаўнікамі па фарміраванні здаровага ладу жыцця, а таксама супрацоўніцтве сям'і і ўстаноў адукацыі ў інтарэсах дзіцяці, сучаснымі формамі працаўладкавання моладзі дзяліліся прадстаўнікі гарадской улады г.Н аваполацка, ГА "БРСМ", упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Наваполацкага гарвыканкама, УАЗ "Наваполацкая цэнтральная гарадская бальніца" і інш. арганізацыі г. Наваполацка.
У семінары прыняла ўдзел Захаранка Н.Б. галоўны спецыяліст упраўлення занятасці насельніцтва камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама.