Абласны семінар на тэму: «Cучасныя патрабаванні да арганізацыі работ па ахове працы ў 2024 годзе з улікам апошніх змяненняў у заканадаўстве»
Абласны семінар на тэму: ”Сучасныя патрабаванні да арганізацыі работ па ахове працы ў 2024 годзе з улікам апошніх змяненняў у заканадаўстве“ прайшоў 27 лютага 2024 г. у зале пасяджэнняў сесій абласнога Савета дэпутатаў.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуўся В. Дурноў, намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама.
У ліку запрошаных гасцей – Раманаўская І., намеснік галоўнага рэдактара часопіса ”Ахова працы і сацыяльная абарона“.
На семінары растлумачаны парадак прымянення норм заканадаўства пры правядзенні дыспансерызацыі дарослага насельніцтва і Правілаў расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 400 прадстаўнікоў арганізацый вобласці, якія курыруюць пытанні аховы працы, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі, спецыялісты структурных падраздзяленняў Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта і мясцовых выканаўчых камітэтаў.
Парадак правядзення дыспансерызацыі дарослага і дзіцячага насельніцтва
Новае ў Правілах расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў