Адбыўся абласны семінар, на якім разгледжана пытанне стварэння даступнага асяроддзя для інвалідаў і фізічна аслабленых асоб

16.02.2024 камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама праведзены абласны семінар па пытанні стварэння даступнага асяроддзя для інвалідаў і фізічна аслабленых асоб.

У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі структурных падраздзяленняў Віцебскага аблвыканкама, упраўленняў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райгарвыканкамаў, тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, а таксама грамадскіх аб'яднанняў інвалідаў: Ламчаноўскі Канстанцін Канстанцінавіч і Авецісян Эдуард Анатольевіч.

На семінары выступіла Сухоцкая Ірына Анатольеўна - начальнік арганізацыйнага аддзела Цэнтральнага праўлення грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку".