Акцыя "Дзень з прадпрыемствам"
У рамках правядзення прафарыентацыйнай акцыі "Дзень з прадпрыемствам" 25.03.2024 упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Браслаўскага раённага выканаўчага камітэта арганізавана экскурсія для вучняў 10 класа дзяржаўнай установы адукацыі "Браслаўская сярэдняя школа № 1 ім. А.М. Жданава" ў гандлёва-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства "Завод спецыяльнай электронікі Зарад" (далей – Завод Зарад).
Экскурсію правялі кіраўнік прадпрыемства Перманіцкі А.Э. і спецыяліст, якія азнаёмілі навучэнцаў з напрамкамi работы прадпрыемства. Завод Зарад спецыялізуецца на вытворчасці электронікі для прымянення ў сферах транспарту, святлатэхнікі, камутацыйных вырабаў. Тут вырабляюць блокі камутацыі, блокі кантактараў абароны кіравання, пераключальнікi клавішныя, рэле электронныя, вырабы святлотэхнічныя, траякі і адаптары, вырабы з пластыка, пульт кіравання і г.д. Асноўныя спажыўцы прадукцыі завода - гэта гіганты машынабудавання Рэспублікі Беларусь, такія як ААТ "Мінскі аўтамабільны завод" і ААТ "БЕЛАЗ". Асаблiвая ўвага на заводзе надаецца пытанням кантролю якасці вырабаў.
Хлопцаў вельмі зацікавіла сучаснае абсталяванне завода, якое дазваляе амаль поўнасцю рабатызаваць працаёмкія працэсы вытворчасці прадукцыі.