Акцыя "Тыдзень нулявога траўматызму"

У рамках правядзення Віцебскім гарадскім выканаўчым камітэтам акцыі "Тыдзень нулявога траўматызму" на базе ўстановы аховы здароўя "Віцебская гарадская цэнтральная паліклініка" 21 мая 2024г. адбыўся семінар па тэме “Здаровыя і бяспечныя ўмовы працы. Атэстацыя працоўных месцаў".

У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 120 прадстаўнікоў арганізацый горада.

Аб сучасных патрабаваннях да правядзення атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы і прадастаўлення кампенсацый па яе выніках расказала, і адказала на пытанні ўдзельнікаў семінара начальнік аддзела дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы Драбянцова Вольга Віктараўна.