Асноўная задача - павышэнне кадравага патэнцыялу дзяржаўных органаў і арганізацый
6 верасня 2024 г. у г. Віцебску адбыўся абласны семінар у рэжыме відэаканферэнцыі па пытанні прымянення Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 кастрычніка 2021 г. № 6 “Аб змене Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь“ (далей – Дэкрэт № 6), з удзелам спецыялістаў камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама (далей - камітэт), упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама, Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы.
У сваім выступе Зіноўева С.П., намеснік старшыні камітэта адзначыла, што Дэкрэтам № 6 устанаўліваецца абавязак кіраўнікоў дзяржаўных органаў і арганізацый пры прыёме грамадзян на працу запытваць іх характарыстыкі з папярэдніх месцаў працы, а таксама звесткі з адзінага дзяржаўнага банка даных аб правапарушэннях у дачыненні да кандыдатаў на кіруючыя пасады.
Акрамя таго, у Дэкрэце № 6 вызначаюцца дакладныя патрабаванні да характарыстыкі. У ёй павінны адлюстроўвацца прафесійныя, дзелавыя і маральныя якасці работніка, звесткі аб захаванні працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны, адносіны да дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў.
Парушэнне прадугледжанага Дэкрэтам № 6 парадку прыёму на працу, выдача характарыстык, якія змяшчаюць заведама недакладную інфармацыю, а таксама парушэнне тэрмінаў іх выдачы цягнуць за сабой прыцягненне да адказнасці, устаноўленай заканадаўствам.
У рабоце семінара прынялі ўдзел больш за 500 спецыялістаў, у кампетэнцыю якіх уваходзяць гэтыя пытанні.
Асаблівая ўвага была ўдзелена правядзенню тлумачальнай работы ў кожнай арганізацыі вобласці па пытанню прымянення Дэкрэта нумар 6 і эфектыўнаму прымяненню яго норм на практыцы.