Будучая прафесія – выбар, да якога трэба паставіцца сур'ёзна

Каб не памыліцца, неабходна як мага больш ведаць пра яе. З гэтай мэтай 26 студзеня навучэнцы 9 класаў сярэдняй школы № 25 г. Віцебска сумесна са спецыялістам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага гарвыканкама і прадстаўнікамі СТАА «Белвест» наведалі Віцебскі дзяржаўны каледж лёгкай прамысловасці і тэхналогій, які вядомы падрыхтоўкай рабочых абутковай вытворчасці. Навучэнцы пазнаёміліся з тонкасцямі работы ўстановы адукацыі, пабывалі ў майстэрнях для адпрацоўкі прафесійных навыкаў, навучальных класах, пагутарылі з выкладчыкамі і наведалі музей установы адукацыі. Спецыяліст службы занятасці азнаёміла школьнікаў з запатрабаванымі на рынку працы прафесіямі, распавяла аб новым лічбавым сэрвісе «Крок у прафесію».