Цырымонія ўскладання кветак да мемарыяла Бессмяротнасцi у г. Гарадок
Напярэдадні святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і ў дзень Чарнобыльскай трагедыі старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Б.С. Яфрэмаў усклаў кветкі да мемарыяла Бессмяротнасцi ў г. Гарадок. У цырымоніі прынялі ўдзел старшыня Гарадоцкага раённага выканаўчага камітэта І.М. Палякова, прадстаўнікі камітэта па працы, кіраўнікі кантрольна-наглядных органаў вобласці і ўдзельнікі абласнога семінара па ахове працы.