Дзень касманаўтыкі
Сацыяльныя работнікі Пастаўскага ТЦСАН, правялі інфармацыйныя гутаркі "І ў космасе мы былі першыя", прымеркаваныя да Дня касманаўтыкі, сярод пажылых грамадзян, якія абслугоўваюцца дома. Гэта свята для іх асаблівае, бо многія памятаюць, як у 1961 годзе ўся вялікая краіна радавалася вялікай падзеі. Такія ўспаміны падарылі пажылым людзям шмат прыемных эмоцый ад радасных успамінаў, задавальненне ад зносін і добры настрой.
Сацыяльныя работнікі разам з абслугоўваемымі грамадзянамі ўзгадвалі гісторыю палёту Юрыя Гагарына, і ў сваю чаргу расказвалі пажылым пра сучасныя магчымасці чалавека, дзякуючы палёту ў космас першага ў гісторыі суверэннай Беларусі касманаўта Марыны Васілеўскай.
"Касмічны палёт з'яўляецца найвялікшай перамогай краіны, народ якой гэта заслужыў" - гаварыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстай цырымоніі ўшаноўвання беларускіх касманаўтаў.