Дзень здароўя ў АДЗП Пастаўскага ТЦСАН

У рамках сацыяльнага праекта "Крыніца здароўя" ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту (г.п. Лынтупы) Пастаўскага ТЦСАН адбылася інфармацыйная гутарка з загадчыкам Лынтупскай участковай бальніцы на тэму "Маё здароўе, маё права!".

Тэма для размовы выбрана не выпадкова, менавіта пад такім дэвізам сёлета праходзіць Сусветны дзень здароўя. Удзельнікаў размовы ў першую чаргу цікавіла іх права на дастойную і даступную медыцынскую дапамогу ў родным пасёлку. У выніку атрымаўся вельмі канструктыўны дыялог, падчас якога былі разгледжаны ўсе хвалюючыя пытанні.

Ну а ўсім нам неабходна памятаць аб тым, што здаровы лад жыцця, своечасовая прафілактыка, адказнае стаўленне да сябе, усё гэта - неабходныя ўмовы захавання здароўя і актыўнага даўгалецця.

Далей адбылася ЗЛЖ-акцыя сярод наведвальнікаў аддзялення. Зарадка - гэта просты спосаб узбадзёрыцца і набрацца сіл. У любым узросце яна дазваляе падтрымліваць цела ў тонусе і дае зарад энергіі на ўвесь дзень.