II рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій
У Віцебскай вобласці стартаваў II рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій. 22 красавіка 2024 г. першымі арганізаваны мерапрыемствы ў Віцебскім, Лепельскім, Талачынскім і Сенненскім раёнах. У кірмашы вакансій прынялі ўдзел больш за 45 наймальнікаў, прадстаўлена каля 250 вакансій. Усяго з 22 па 26 красавіка 2024 г. запланаваны ўдзел у рэспубліканскім кірмашы вакансій больш за 470 наймальнікаў сферы сельскай гаспадаркі, прамысловасці, гандлю і інш., якімі заяўлена больш за 3,5 тыс. вакансій, у тым ліку больш за тысячу для непаўналетніх.