Кадравыя службы пансіянатаў у цэнтры ўвагі

Важную ўвагу камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама ўдзяляе рабоце кадравых службаў сацыяльных пансіянатаў вобласці.

У рамках планавых мерапрыемстваў сёння, 17 красавіка 2025 года, праходзіць семінар па пытаннях арганізацыі працы асноўных напрамкаў дзейнасці спецыялістаў па кадрах сацыяльных пансіянатаў.

На семінары разглядаецца шырокі спектр пытанняў. Пачынаючы ад афармлення дакументаў па прыёме на працу, заканчваючы заканчэннем працоўнай дзейнасці работнікаў. Якія неабходна ўлічваць прававыя і арганізацыйныя пытанні ў гэтай дзейнасці. Як забяспечыць прагноз кадраў, ажыццяўляць вядзенне кадравых пытанняў у час працоўнай дзейнасці работнікаў, правільна адправіць работніка на пенсію і іншыя пытанні.