Кібербяспека

Будзьце ўважлівыя! Ашуканцы не дрэмлюць і пастаянна прыдумляюць новыя спосабы падману!

Зламыснікi тэлефануюць пажылым людзям, прадстаўляючыся супрацоўнікамі пенсійных органаў і абяцаюць "пералічыць пенсію, павялічыўшы яе памер з-за няўлічанага стажу", каб выманіць дадзеныя.

Як гэта працуе

Вам тэлефануюць, называюць рэальныя адрасы дзяржустаноў (каб усыпіць пільнасць) і просяць назваць пашпартныя дадзеныя і код з SMS.

Запомніце

З дапамогай гэтых дадзеных ашуканцы могуць:

Залатыя правілы бяспекі

  1. Супрацоўнікі дзяржаўных служб НІКОЛІ НЕ пытаюцца па тэлефоне:
  1. Ніколі не паведамляйце канфідэнцыйную інфармацыю, асабліва коды з паведамленняў.
  2. Калі ёсць пытанні па пенсіі — тэлефануйце ў афіцыйныя інстанцыі самі.

Што рабіць, калі патэлефанавалі?

Проста пакладзіце трубку. Не ўступайце ў дыялог.

Будзьце пільныя і папярэдзіце сваіх блізкіх!

Міністэрствам унутраных спраў распрацаваны інфармацыйныя матэрыялы па прафілактыцы і супрацьдзеянні кіберзлачынствам

Ашуканцы не дрэмлюць і ўвесь час прыдумляюць новыя спосабы падману. Вам тэлефануюць з банка і просяць паведаміць дадзеныя карты? Будзьце асцярожныя - гэта можа быць вішынг!

Калі Вы сталі ахвярай кіберзлачынцаў, звяртайцеся ў галоўнае ўпраўленне па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці крымінальнай міліцыі МУС Рэспублікі Беларусь