Лепшыя ў сацыяльнай сферы за 2023 год
Сёння, 9 лютага 2024 года, праходзіць урачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў ганаровага звання "Чалавек года Віцебшчыны 2023".
У сферы сацыяльнага абслугоўвання Віцебская вобласць займае лідзіруючыя пазіцыі па ўсіх асноўных паказчыках, устаноўленых Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
Лаўрэтамі адной з намінацый сталі: Лаўткіна Алена Рыгораўна, дырэктар ДУСА "Багушэўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця", Лявоха Данута Вацлаваўна, загадчыца аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ТЦСАН Докшыцкага раёна.
Шчыра віншуем вас з заслужаным прызнаннем! Прыміце падзяку за добрасумленную, самаадданую працу, ініцыятыву і наватарства, адказную грамадзянскую пазіцыю. Няхай ваш прыклад служыць пуцяводнай зоркай для моладзі.