Марафон па скандынаўскай хадзе "Крок да даўгалецця"
Сёння, 30 верасня ў пойме ракі Віцьба дадзены старт абласному марафону па скандынаўскай хадзьбе "Крок да даўгалецця". Удзел у марафоне прынялі каля 600 грамадзян пажылога ўзросту з усіх раёнаў і гарадоў вобласці.
Самымі пажылымі ўдзельнікамі сталі Лапушынскі Генадзь Іванавіч (92 гады) і Красоўская Алена Іванаўна (93 гады).
Генадзь Іванавіч - адзін з самых актыўных наведвальнікаў аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Дзяржаўнай установы "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Глыбоцкага раёна". Больш за 40 гадоў працаваў урачом-педыятрам. Прапагандуе здаровы лад жыцця. Удзельнічае ва ўсіх фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемствах. Першым выходзіць на сцежку здароўя і на заняткі па скандынаўскай хадзьбе. Заўсёды ў першых шэрагах на старце рэспубліканскага марафону, прымеркаванага дэкадзе "Залаты ўзрост".
Алена Іванаўна нарадзілася ў в. Забелле Бешанковіцкага раёна. Скончыла Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, атрымала спецыяльнасць агранома. Усю працоўную дзейнасць адпрацавала аграномам у Бешанковіцкім раёне. Мае траіх дзяцей. Цяпер мае актыўную жыццёвую пазіцыю, з'яўляецца пастаянным наведвальнікам аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН Бешанковіцкага раёна, таксама валанцёр "сярэбранага ўзросту", прымае ўдзел у рабоце міжпакаленчых мерапрыемстваў, дыялогавых пляцовак, у спартыўных мерапрыемствах. Любімае хобі: вязанне і рознае рукадзелле.