​Міжнародны форум "Стратэгія і мэты ўстойлівага развіцця з жаночым тварам" стартаваў у Віцебску

Міжнародны форум "Стратэгія і мэты ўстойлівага развіцця з жаночым тварам" стартаваў у Віцебску. У рамках форуму разгледжаны пытанні бізнесу і інклюзіі, ролі жанчын у эканоміцы будучага і ўстойлівым развіцці. Установы сацыяльнага абслугоўвання прымалі актыўны ўдзел, якімі арганізаваны: выстава прадукцыі ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання паўночнага рэгіёну, выстава-продаж карцін "Жаночыя вобразы – магія прыгажосці", дэгустацыя прадукцыі інклюзіўнага кафэ і прэзентацыя праекта "Ад інклюзіі да інтэграцыі ў грамадства", лакацыі "Магчымасці без межаў", "Сацыяльны бізнес", майстар-класы ад людзей з інваліднасцю і многае іншае.

У рамках форуму арганізаваны дабрачынны аўкцыён па рэалізацыі творчых работ устаноў сацыяльнага абслугоўвання Віцебскай вобласці для падтрымкі людзей з інваліднасцю - фінансаванне праекта "Сацыяльнае таксі". На секцыі "Сацыяльна адказны бізнес і грамадства" мадэратарам выступіла В.М.Астапенка, намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.