Мы выбіраем спорт!
У рамках рэалізацыі нацыянальнай стратэгіі Рэспублікі Беларусь "Актыўнае даўгалецце - 2030" у аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў (г.п. Варапаева) Пастаўскага ТЦСАН на базе мясцовага фізкультурна-аздараўленчага комплексу арганізаваны спартыўны марафон "Выберы свой спорт".
Наведвальнікі мелі магчымасць паспрабаваць свае сілы ў розных відах спорту разам з удзельнікамі гуртка і работнікамі аддзялення. Мерапрыемства прайшло ў дружнай і вясёлай атмасферы. Усе атрымалі зарад станоўчых эмоцый і добрага настрою.