Міжнароднае супрацоўніцтва працягваецца!
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама разам з маладзёжным штабам, рэспубліканскім і абласным старшынямі БелАІ сустракалі гасцей з Масквы.
У рамках аўтамарафона "Міжнародны турызм - даступны для інвалідаў" па маршруце: Масква-Гагарын-Орша-Віцебск-Вязьма-Масква з 17 па 22 чэрвеня 2024 года прадстаўнікі Маскоўскай гарадской арганізацыі агульнарасійскай грамадскай арганізацыі "Усерасійскае таварыства інвалідаў" на чале са старшынёй Надзеяй Валянцінаўнай Лабанавай і старшынёй фонду "Філантроп" Генадзем Віктаравічам Анічкіным.
У рамках сустрэчы ўсе ўдзельнікі ўшанавалі памяць загінуўшых герояў у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, усклалі кветкі да мемарыяльнага комплекса "Тры штыкі".
Дэлегацыя з Масквы наведала Віцебскі дом-інтэрнат! Да сустрэчы далучыўся Архіепіскап Дзімітрый — архіерэй Рускай праваслаўнай царквы, арцыбіскуп Віцебскі і Аршанскі (Беларускі экзархат Рускай праваслаўнай царквы).
У рамках дыялогавай пляцоўкі падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве Віцебскім абласным аб'яднаннем БелАI і Маскоўскай гарадской арганізацыяй агульнарасійскай грамадскай арганізацыі "Усерасійскае таварыства інвалідаў". Удзельнікі сустрэчы абмяняліся сувенірамі!