Міжрэгіянальны семінар па пытаннях выканання заканадаўства аб працы і ахове працы
У рамках правядзення тлумачальнай і прафілактычнай работы ў адпаведнасці з зацверджаным графікам 18 ліпеня 2024 г. у Наваполацку адбыўся чарговы міжрэгіянальны семінар па пытаннях захавання заканадаўства аб працы і ахове працы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі арганізацый г. Наваполацка, Верхнядзвінскага, Расонскага і Ушацкага раёнаў Віцебскай вобласці.
Аб сучасных патрабаваннях да правядзення атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы і прадастаўлення кампенсацый па яе выніках расказала начальнік аддзела дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароны Драбянцова Вольга Віктараўна.