Міжрэгіянальны тэматычны семінар "Праектная дзейнасць як аснова паспяховага сацыяльнага партнёрства"
19 верасня 2024 г. больш за 100 спецыялістаў дзяржаўных устаноў Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у міжрэгіянальным тэматычным семінары "Праектная дзейнасць як аснова паспяховага сацыяльнага партнёрства".
Адкрыла семінар Вольга Віктараўна Лапацінская, рэктар Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.
Алена Мікалаеўна Жаўрыд, саветнік упраўлення гуманітарнай дзейнасці Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, расказала пра асаблівасці ўзаемадзеяння з замежнымі партнёрамі ў рамках гуманітарнага супрацоўніцтва на сучасным этапе, а таксама адказала на пытанні ўдзельнікаў семінара.
Вера Мікалаеўна Астапенка, намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, расказала слухачам аб агульных тэндэнцыях прыцягнення замежнай бязвыплатнай дапамогі Віцебскай вобласцю.
Таццяна Эдуардаўна Карнатка, метадыст дзяржаўнай установы "Віцебскі абласны цэнтр развіцця прафесійнай адукацыі", растлумачыла слухачам аб магчымасцях і праблемах у дзейнасці па прыцягненню замежнай бязвыплатнай дапамогі дзяржаўнымі арганізацыямі.
Вольга Аляксандраўна Шпанькова, начальнік упраўлення прафесійнага развіцця і навуковай, інавацыйнай, прагназуючай дзейнасці інстытута, расказала аб дзейнасці кансультацыйнага цэнтра Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі па гуманітарным супрацоўніцтве.
Удзельнікі сустрэчы выказалі ўпэўненасць, што семінар стане пэўным укладам у развіццё гуманітарнай дзейнасці арганізацый Віцебскай вобласці, вызначыць напрамкі іх узаемадзеяння па прыцягненні замежнай бязвыплатнай дапамогі.