З 7 кастрычніка па 15 лістапада 2024 г. на тэрыторыі Віцебскай вобласці стартуе месячнік бяспечнай працы ў рэальным сектары эканомікі
Адпаведнае распараджэнне падпісана губернатарам А.М. Субоціным з мэтай забеспячэння бяспечных умоў працы і зніжэння ўзроўню вытворчага траўматызму ў траўманебяспечных галінах рэальнага сектара эканомікі, акцэнтуючы ўвагу на прамысловых і будаўнічых аб'ектах вобласці.
Кіраўнікам арганізацый у перыяд правядзення месячніка неабходна забяспечыць:
- інфармаванне работнікаў аб стане ўмоў і аховы працы на працоўных месцах, існуючай рызыцы пашкоджання здароўя, аб належачых работнікам сродках індывідуальнай абароны, кампенсацыях за працу са шкоднымі і небяспечнымі ўмовамі працы;
- правядзенне абследаванняў умоў працы работнікаў, адпаведнасці абсталявання і арганізацыі працоўных месцаў, абсталявання, інструмента, прыстасаванняў, транспартных сродкаў патрабаванням аховы працы і прыняцце мер па іх устараненню;
- кантроль за выкананне службовымі асобамі і работнікамі абавязкаў, вызначаных заканадаўствам, а таксама прыняцце належных мер па рэалізацыі патрабаванняў "Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 "Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны", Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2014 г. № 5 "Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый";
- правядзенне пазачарговай праверкі ведаў па пытаннях аховы працы работнікаў і службовых асоб, якія дапусцілі парушэнне норм і правілаў па ахове працы;
- правядзенне Дзён аховы працы ў арганізацыях;
- кантроль за своечасовым праходжаннем работнікамі абавязковых папярэдніх і перыядычных медаглядаў, абавязковых перадзменных медыцынскіх аглядаў або агляду на прадмет знаходжання ў стане алкагольнага, наркатычнага або таксічнага ап'янення, у выпадках і парадку, устаноўленых заканадаўствам;
- iнструктажоў па ахове працы, праверак ведаў па пытаннях аховы працы;
- актуалізацыю на інфармацыйных стэндах інфармацыі аб неабходнасці захавання работнікамі норм і правілаў аховы працы, забеспячэння асабістай бяспекі.