Навацыі 2025
Развіццё якасць, Вынік!
У рамках супрацоўніцтва камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама з ДУДАД "Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі" запрацавала навучальная платформа, адбыўся тэматычны семінар "Арганізацыйна-метадычныя аспекты суправаджэння рэалізацыі гуманітарных праектаў" (навучальныя семінары будуць праходзіць штомесяц).
У семінары прынялі ўдзел больш за 30 чалавек Віцебскай вобласці, са сфер: сацыяльнай абароны, спорту, аховы здароўя, адукацыі і культуры і інш.
На семінары былі разгледжаны:
- асноўныя нарматыўныя дакументы,
- афіцыйныя сайты-памочнікі ў гуманітарнай дзейнасці;
- асноўныя аспекты напісання і прасоўвання гуманітарных праектаў;
- тыповыя памылкі ў напісанні заявак.
Дзякуем ДУДАД "ВАІРА" за супрацоўніцтва!