Наведванне ААТ «Праца-Віцебск»

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага гарвыканкама сумесна з ДУА «Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі», у рамках правядзення прафарыентацыйнага мерапрыемства «Дзень з прадпрыемствам» 22 лютага 2024 года арганізавалі для навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі г. Віцебска наведванне «Праца-Віцебск».

Мэта мерапрыемства – уцягванне моладзі ў працоўную дзейнасць і павышэнне ў выпускнікоў прэстыжу працоўных прафесій.

У фінале сустрэчы маладыя грамадзяне атрымалі інфармацыйныя буклеты і былі азнаёмлены з новым лічбавым сэрвісам «Крок у прафесію", размешчаным у адкрытым доступе на Інфармацыйным партале дзяржаўнай службы занятасці па адрасе: https://gsz.gov.by/popr/.