Навучальны семінар
Асновы ідэалагічнай работы, этапы выбарчай кампаніі, новаўвядзенні ў заканадаўстве аб садзейнічанні занятасці і іншыя пытанні, якія тычацца эфектыўнай работы начальнікаў упраўленняў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскай вобласці былі разгледжаны на семінары "Аб арганізацыі работы па рэалізацыі асноўных напрамкаў і прыярытэтаў дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі ў сацыяльна-працоўнай сферы, асновах ідэалагічнай работы з кадрамі". У семінары прынялі ўдзел начальнікі ўпраўленняў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне вобласці, кіраўніцтва і спецыялісты Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама.