Абласны семінар для спецыялістаў упраўленняў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райгарвыканкамаў

2-3 чэрвеня прайшоў абласны семінар для спецыялістаў упраўленняў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райгарвыканкамаў, былі асветлены актуальныя пытанні працоўнага заканадаўства, практыка прымянення Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12.02.2026 № 45 "Аб забеспячэнні выплаты заработнай платы і ўзнагароджанняў". У другі дзень на вытворчай экскурсіі на СГП "Мазалавагаз" спецыялісты азнаёміліся з найноўшымі тэхналогіямі работы, умовамі працы і адпачынку работнікаў сельскагаспадарчага прадпрыемства.