Абласны семінар "Практычнае прымяненне заканадаўства аб ахове працы"

Больш за 350 спецыялістаў па ахове працы прынялі ўдзел у абласным семінары "Практычнае прымяненне заканадаўства аб ахове працы», які адбыўся 24 чэрвеня ў аблвыканкаме. Прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, кантрольна-наглядных органаў, камітэта па працы і арганізацый абмеркавалі праблемныя пытанні па паляпшэнні ўмоў працы і прафілактыкі вытворчага траўматызму.