Падрыхтоўка сацыяльных пансіянатаў да будучага асенне-зімовага перыяду 2024/2025 года

На базе Віцебскага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў 16 жніўня 2024 г. прайшоў навучальны семінар для спецыялістаў сацыяльных пансіянатаў, на якіх ускладзены абавязкі па падрыхтоўцы аб'ектаў устаноў да маючага адбыцца асенне-зімовага перыяду. На семінары разглядаліся пытанні ”Асноўныя нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць падрыхтоўку і праходжанне АЗП. Атрыманне пашпартоў гатоўнасці спажыўцоў. Правілы ўстройства цеплавых пунктаў і вузлоў. Прыборы ўліку і рэгулявання цеплавой энергіі. Гідраўлічнае прамыванне і выпрабаванне сістэм цеплазабеспячэння. Правілы і нормы рацыянальнай эксплуатацыі электраўстановак спажыўцоў, утрыманне іх у спраўным стане для забеспячэння надзейнасці і бяспекі іх работы. Тыповыя парушэнні пры падрыхтоўцы да асенне-зімовага перыяду. Віды адказнасці за негатоўнасць да работы ў асенне-зімовы перыяд.“

У рабоце семінара прынялі ўдзел спецыялісты Віцебскага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў і філіяла Дзяржаўнай установы "Дзяржаўны энергетычны і газавы нагляд" па Віцебскай вобласці.