Падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы
Падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы. На першым этапе агляду-конкурсу рашэннямі райгарвыканкамаў былі вызначаны лепшыя прадпрыемствы ў рэгіёнах. Члены камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнага захворвання пры Віцебскім аблвыканкаме вывучылі матэрыялы 38 прэтэндэнтаў у чатырох намінацыях. У выніку права валодаць званнем "Лепшая арганізацыя па ахове працы ў 2024 годзе" ўдастоены чатыры арганізацыі з розных сфер і галін эканомікі і за высокі ўзровень стварэння бяспечных умоў працы дзевяць прадпрыемстваў вызначаны перадавымі ў галіне забеспячэння аховы працы.