Падведзены вынікі першага этапу агляду-конкурсу "Лепшае інфармацыйнае забеспячэнне аховы працы" сярод мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў

Галоўная мэта агляду-конкурсу - папулярызацыя аховы працы і рэалізацыя паўнамоцтваў мясцовымі органамі ўлады па ажыццяўленні дзяржаўнага кіравання аховай працы на тэрытарыяльным узроўні.

Асноўныя крытэры, па якіх ацэньвала камісія пад старшынствам намесніка старшыні аблвыканкама В.В. Дурнова дзейнасць органаў мясцовай улады: аналіз прычын вытворчага траўматызму і прафзахворваннi, эфектыўнасць работы тэрытарыяльных камісій па прафілактыцы вытворчага траўматызму, арганізацыя навучання, распаўсюджванне перадавога вопыту і правядзенне семінараў з кіраўнікамі і спецыялістамі, размяшчэнне сацыяльнай рэкламы па ахове працы.

Пераможцам абласнога этапу стаў Гарадоцкі райвыканкам. Другое месца заняла Адміністрацыя Чыгуначнага раёна г. Віцебска. На трэцім - Докшыцкі райвыканкам.

Лепшым у намінацыі "Размяшчэнне сацыяльнай рэкламы, якая прапагандуе ахову і бяспеку працы" вызначаны Полацкі раённы выканаўчы камітэт.

Конкурс праходзіць у два этапы. Прэзентацыйныя матэрыялы для ўдзелу ў рэспубліканскім этапе прадстаўлены ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, дзе будуць вызначаны найлепшыя сярод мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у краіне.