Пасяджэнне Міжведамаснага савета па правах інвалідаў Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
28 лістапада 2024 г. адбылося пасяджэнне Міжведамаснага савета па правах інвалідаў Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, з удзелам прадстаўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, старшыняў грамадскіх аб'яднанняў інвалідаў, на якім разгледжаны наступныя пытанні:
1. Аб павышэнні якасці медыцынскай дапамогі дзецям з інваліднасцю.
2. Аб рашэнні праблемных пытанняў, якія ўзніклі пры выкананні мерапрыемстваў па стварэнні даступнага асяроддзя.
3. Аб пашырэнні памяшканняў аддзяленняў сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльна абслугоўвання насельніцтва Віцебскай вобласці.
4. Аб плане работы міжведамаснага савета па правах інвалідаў Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта на 2025 год.