Пасяджэнне Савета пажылых грамадзян пры Віцебскім абласным выканаўчым камітэце
18.04.2024 на базе ДУАЗ "Віцебскі абласны клінічны цэнтр медыцынскай рэабілітацыі для інвалідаў і ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў" прайшло чарговае пасяджэнне Савета пажылых грамадзян пры Віцебскім абласным выканаўчым камітэце. Прысутных віталі Астапенка Вера Мікалаеўна - намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама і Вазмiцель Іван Канстанцінавіч – старшыня Савета пажылых грамадзян пры Віцебскім аблвыканкаме.
У рамках пасяджэння былі разгледжаны пытанні ўдзелу прадстаўнікоў Савета пажылых грамадзян у выбарчай кампаніі і стварэння ўмоў для здаровага ладу жыцця і бяспекі пажылых грамадзян у Віцебскай вобласці. Галоўны ўрач ДУАЗ "Віцебскі абласны клінічны цэнтр медыцынскай рэабілітацыі для інвалідаў
і ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў" Мужычэнка Уладзіслаў Анатольевіч расказаў членам Савета пажылых грамадзян аб рабоце дзяржаўнай установы аховы здароўя, азнаёміў з паслугамі ўстановы, матэрыяльна-тэхнічнай базай і падзяліўся вопытам працы.