Праектная дзейнасць, як аснова паспяховага сацыяльнага партнёрства

Абласны навучальны семінар "Праектная дзейнасць, як аснова паспяховага сацыяльнага партнёрства" 30 верасня прайшоў на базе дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі дарослых "Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі".

Вольга Валер'еўна Волкава, прарэктар па навукова-метадычнай рабоце дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі дарослых "Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі", адкрыла семінар і распавяла аб дзейнасці iнстытута.

Барыс Сяргеевіч Яфрэмаў, старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, асвятліў слухачоў аб агульных тэндэнцыях прыцягнення замежнай бязвыплатнай дапамогі.

Алена Мікалаеўна Жаўрыд, саветнік упраўлення гуманітарнай дзейнасці Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, распавяла аб асобных пытаннях работы па прыцягненні дапамогі ў рамках праектнай дзейнасці, а таксама адказала на пытанні ўдзельнікаў семінара.

Ягор Сяргеевіч Ягорушкiн, галоўны бухгалтар Міжнароднага грамадскага аб'яднання "SOS–Дзіцячыя вёскі Рэспублікі Беларусь" распавёў слухачам пра асаблівасці прыцягнення замежнай бязвыплатнай дапамогі ў супрацоўніцтве з грамадскімі аб'яднаннямі і падзяліўся вопытам міжнароднага грамадскага аб'яднання "SOS–Дзіцячыя вёскі".

Вольга Аляксандраўна Шпанькова, начальнік упраўлення прафесійнага развіцця і навуковай, інавацыйнай, прагназуючай дзейнасці iнстытута, патлумачыла слухачам аб асноўных падыходах у распрацоўцы макета праектнай заяўкі на фінансаванне гуманітарнага праекта.

Удзельнікі сустрэчы выказалі ўпэўненасць, што семінар стане пэўным укладам у развіццё гуманітарнай дзейнасці арганізацый Віцебскай вобласці, вызначыць напрамкі іх узаемадзеяння.