Прафарыентацыйная акцыя са школьнікамі «Дзень з прадпрыемствам»

28 лютага 2024 года прайшла прафарыентацыйная акцыя са школьнікамі «Дзень з прадпрыемствам» на базе абутковага прадпрыемства г. Віцебска СТАА «Белвест», арганізаваная ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага гарвыканкама сумесна з ДУА «Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі».

Падчас мерапрыемства школьнікі пазнаёміліся з гісторыяй прадпрыемства, яго прадукцыяй, а таксама атрымалі інфармацыю аб перавагах рабочых прафесій, запатрабаваных на прадпрыемстве: слесар-рамонтнік, зборшчык абутку, швачка, раскройшчык матэрыялаў, зацяжчык абутку, фармоўшчык дэталяў і вырабаў і інш.

У завяршэнні экскурсіі рабятам раздалі інфармацыйныя буклеты і распавялі аб новым лічбавым сэрвісе «Крок у прафесію».