Праектная дзейнасць, як аснова паспяховага сацыяльнага партнёрства

Абласны навучальны семінар "Праектная дзейнасць, як аснова паспяховага сацыяльнага партнёрства" 15 красавіка прайшоў на базе дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі дарослых "Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі".

У семінары з дакладамі выступілі прадстаўнікі камітэта, упраўлення гуманітарнай дзейнасці Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі дарослых "Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі", дабрачыннага грамадскага аб'яднання "Свет без межаў", дзяржаўнай установы адукацыі "Ліцэй г. Наваполацка", установы адукацыі "Наваполацкі дзяржаўны політэхнічны каледж", дзяржаўнай установы "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аршанскага раёна".

У рабоце семінара ў змяшаным фармаце прыняло ўдзел больш за 100 спецыялістаў дзяржаўных і грамадскіх арганізацый Віцебскай вобласці. Удзельнікі сустрэчы выказалі ўпэўненасць, што семінар стане пэўным укладам у развіццё гуманітарнай дзейнасці арганізацый Віцебскай вобласці, вызначыць напрамкі іх узаемадзеяння.