Прамежкавыя вынікі
На працягу двух тыдняў ажыццяўляецца маніторынг па выяўленні выпадкаў парушэння заканадаўства аб ахове працы, прадухіленні неспрыяльнага ўздзеяння мікраклімату на працоўных месцах, ажыццяўленнi мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне прадукцыйнасці працы арганізацый вобласці ў адпаведнасці з распараджэннем старшынi абласнога выканаўчага камітэта А. Субоціна "Аб забеспячэнні бяспечных умоў працы ў зімовы перыяд".
У рабоце прымаюць удзел 124 прадстаўнікі кантрольных (наглядных) органаў і райгарвыканкамаў.
Было абследавана 196 арганізацый розных форм уласнасці, 382 аб'екты, на якіх выяўлена 706 парушэнняў, прыпынена праца 3 цэхаў (участкаў), 38 адзінак абсталявання, якое не адпавядае патрабаванням бяспекі і забаронена правядзенне 183 відаў работ, указана на адхіленне ад працы 26 работнікаў.
Выяўлена 30 фактаў невыканання тэмпературнага рэжыму і санітарна-бытавога забеспячэння, 21 парушэнне парадку забеспячэння спецвопраткай і абуткам работнікаў.
У структуры выяўленых парушэнняў найбольшую долю складаюць парушэнні ў частцы неправядзення процігалалёдных мерапрыемстваў (больш за 30 працэнтаў).
Па выніках наглядных мерапрыемстваў на адрас суб'ектаў гаспадарання накіраваны рэкамендацыі (прадпісанні) аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў.
Работа ў рамках мерапрыемстваў месячніка па спыненні фактаў парушэння заканадаўства аб ахове працы будзе працягнута.