Прамежкавыя вынікі

На працягу двух тыдняў ажыццяўляецца маніторынг па выяўленні выпадкаў парушэння заканадаўства аб ахове працы, прадухіленні неспрыяльнага ўздзеяння мікраклімату на працоўных месцах, ажыццяўленню мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне прадукцыйнасці работы арганізацый вобласці ў адпаведнасці з распараджэннем старшынёй абласнога выканаўчага камітэта "Аб забеспячэнні бяспечных умоў працы ў зімовы перыяд".

У рабоце па наведванні арганізацый прынялi ўдзел 144 прадстаўнікі кантрольных (наглядных) органаў і райвыканкамаў.

Дзяржаўнымі інспектарамі працы ў складзе мабільных груп райгарвыканкамаў праведзена 72 абследаванні арганізацый розных формаў уласнасці (117 аб'ектаў), дзе было выяўлена 415 парушэнняў. Кіраўнікам паказана на адхіленне ад працы 21 работніка, прыпыненне 18 адзінак абсталявання, забарона вытворчасці 8 відаў работ да ліквідацыі парушэнняў патэнцыйна небяспечных для работнікаў.

Інспектарамі працы прафсаюзаў было наведана 12 арганізацый, у якіх наймальнікам даручана ліквідаваць 58 парушэнняў заканадаўства аб ахове працы.

Спецыялістамі санітарна-эпідэміялагічнай службы вобласці выяўлена 8 фактаў невыканання тэмпературнага рэжыму, 20 парушэнняў парадку забеспячэння і прымянення спецадзення і абутку, лабараторным кантролем па параметрах мікраклімату ахоплена 68 працоўных месцаў, з іх на 9 выяўлена неадпаведнасць устаноўленым гігіенічным нарматывам.

На 113 правераных аб'ектах выяўлены парушэнні ў частцы незазабеспячэння своечасовай ачысткі ад снежна-ледзяных утварэнняў і апрацоўкі процігалалёднымі сродкамі тэрыторыі.

У мэтах ажыццяўлення кантролю за выкананнем патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 "Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны" работнікамі Г(Р)АНС праведзена 28 наглядна-прафілактычных мерапрыемстваў (праверкі, маніторынгі) па выніках якіх выяўлена 33 парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі.

Па выніках наглядных мерапрыемстваў на адрас суб'ектаў гаспадарання накіраваны рэкамендацыі (прадпісанні) аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў.

Работа ў рамках мерапрыемстваў месячніка па спыненні фактаў парушэння заканадаўства аб ахове працы будзе працягнутая.