Праведзены II-i Міжнародны форум па здаровым і актыўным даўгалецці "Здароўе, кар'ера, адпачынак, сям'я"

Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у партнёрстве з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Дэпартаментам па гуманітарнай дзейнасці Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Фондам ААН у галіне народанасельніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, Беларускай Асацыяцыяй сацыяльных работнікаў праведзены II-i Міжнародны форум па здаровым і актыўным даўгалецці "Здароўе, кар'ера, адпачынак, сям'я", у якім прыняла ўдзел дэлегацыя камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама.

Форум аб'яднаў вядучых экспертаў, прадстаўнікоў органаў кіравання, даследчыкаў, спецыялістаў з краін Еўразійскага рэгіёна, краін СНД, для абмену вопытам, тэхналогіямі, перадавымі практыкамі.

Вынікам плённай працы дэлегацыі камітэта II Міжнароднага форуму па здаровым і актыўным даўгалецці стала падпісанне Мемарандума паміж камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама і Саветам па сацыяльным забеспячэнні Тэгу (Рэспубліка Паўднёвая Карэя).