Пытанні інклюзіі абмеркавалі на семінары ў Оршы

У Аршанскім раёне прайшла абласная метадычная нарада па пытанні даступнасці для інвалідаў з парушэннямі слыху культурна-масавых, спартыўных, інфармацыйна-асветніцкіх і іншых мерапрыемстваў шляхам прадастаўлення паслуг па перакладзе інфармацыі ў рэжым жэставай мовы.

Мерапрыемства пачалося ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аршанскага раёна з дыялогавай пляцоўкі "Разам да інклюзіі". Удзельнікаў семінара, дырэктараў і загадчыкаў аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў віталі намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Вера Мікалаеўна Астапенка, дырэктар ТЦСАН Аршанскага раёна Кацярына Васільеўна Муранкова, старшыня праўлення Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства інвалідаў па слыху" Лідзія Іванаўна Сакалоўская, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку" Канстанцін Канстанцінавіч Ламчаноўскі.

Вопытам работы з людзьмі з парушэннем слыху, аб іх рэабілітацыі праз уцягнутасць у дзейнасць клубаў па інтарэсах, а таксама аб узаемадзеянні з грамадскімі аб'яднаннямі і прадпрыемствамі з прысутнымі падзяліліся супрацоўнікі Аршанскага ТЦСАН.

Затым удзельнікі семінара пабывалі на прадпрыемстве "Нітка" і Аршанскім ільнокамбінаце. Пазнаёміліся з работай аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абилитации інвалідаў ТЦСАН, а таксама наведалі інклюзіўную кавярню "Добрая кава".