Семінар "Навацыі працоўнага заканадаўства і тыповыя памылкі аплаты працы" ва Ушацкім раёне
11 красавіка 2024 г. ва Ушацкім раённым выканаўчым камітэце адбыўся семінар ”Навацыі працоўнага заканадаўства і тыповыя памылкі аплаты працы“.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел С.В. Первяненка, начальнік упраўлення сацыяльна-працоўных адносін, заработнай платы і аховы працы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама і кіраўніцтва Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
Больш за 50 прадстаўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў Ушацкага раёна азнаёміліся з асаблівасцямі рэгулявання працы асобных катэгорый работнікаў і ключавымі зменамі ў Працоўным кодэксе.