Семінар па пытаннях арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы

Сёння прадстаўнікі камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне прынялі ўдзел у семінары па пытаннях арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы на прадпрыемствах, арганізацыях Кастрычніцкага раёна г. Віцебска. У рамках семінара наведалі музей рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Віцебскэнерга".

Па выніках спаборніцтваў па здачы нарматываў, прадугледжаных дзяржаўным фізкультурна-аздараўленчым комплексам, намеснік кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска Ігнаткова Т.Н. уручыла работнікам камітэта нагрудныя знакі Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь "Гатовы да працы і абароны" залатой і сярэбранай вартасці. Малайцы! Віншуем! Так трымаць! Моцныя ў працы - моцныя і ў спорце!