Семінар па пытаннях выканання працоўнага заканадаўства
У рамках правядзення камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне тлумачальнай і прафілактычнай работы, напярэдадні Сусветнага дня аховы працы, 24 красавіка 2024 г. адбыўся першы з запланаваных да правядзення ў бягучым годзе семінар па пытаннях захавання працоўнага заканадаўства. У мерапрыемстве прынялі ўдзел спецыялісты арганізацый Віцебскага раёна.
Аб сучасных патрабаваннях да правядзення атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы і прадастаўлення кампенсацый па яе выніках расказала начальнік аддзела дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы Драбянцова Вольга Віктараўна.