Семінар па пытаннях выканання заканадаўства аб ахове працы "Бяспечнае выкананне будаўнічых работ"

4 сакавіка 2025 г. у адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска праведзены семінар па пытаннях захавання заканадаўства аб ахове працы "Бяспечнае выкананне будаўнічых работ" для прадстаўнікоў арганізацый раёна.

Падчас семінара аб сучасных патрабаваннях да правядзення атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы і асаблівасцях яе правядзення ў арганізацыях будаўнічай галіны расказала і адказала на пытанні начальнік аддзела дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Драбянцова Вольга Віктараўна.