Семінар па пытаннях выканання заканадаўства аб працы, пенсійным забеспячэнні і ахове працы
У рамках правядзення прафілактычнай работы 25 красавіка 2024 г. у адпаведнасці з зацверджаным камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне графікам у Полацку адбыўся чарговы семінар па пытаннях захавання заканадаўства аб працы, пенсійным забеспячэнні і ахове працы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 100 прадстаўнікоў арганізацый Полацкага раёна.
Аб сучасных патрабаваннях да правядзення атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы і прадастаўлення кампенсацый па яе выніках расказала начальнік аддзела дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы Драбянцова Вольга Віктараўна.
Аб зменах у пенсійным заканадаўстве, парадку прадстаўлення дакументаў для прызначэння пенсіі і патрабаваннях да іх афармлення праінфармавала ўдзельнікаў семінара Аленіна Вера Леанідаўна, намеснік начальніка ўпраўлення пенсійнага забеспячэння камітэта.