Сёння кірмаш вакансій для асоб "сярэбранага ўзросту" і інвалідаў прайшоў у Пастаўскім раёне ў аддзяленні для пажылых грамадзян ДУ "Пастаўскі ТЦСАН"

Сёння кірмаш вакансій для асоб "сярэбранага ўзросту" і інвалідаў прайшоў у Пастаўскім раёне ў аддзяленні для пажылых грамадзян ДУ "Пастаўскі ТЦСАН". У мерапрыемстве ўзялі ўдзел 11 наймальнікаў, 34 пенсіянеры і 2 інваліды. Працаўладкаванне на наяўныя вакансіі прапаноўвалі прадпрыемствы Пастаўскага раёна: ААТ "Пастаўскі малочны завод", УП ЖКГ Пастаўскага раёна, ДУ "Пастаўскі ТЦСАН", ААТ "Пастаўскі льнозавод", ТАА "Мясакамбінат Пастаўскі", ААТ "Паставымэбля", ПУП "Завод Беліт", КСУП "Рассвет Пастаўскі", ААТ "Сцяг Перамогі Агра", КУСП "Дунілавічы-Агра". Наймальнікамі было прапанавана 141 вакансія для працаўладкавання.