Школа "срэбных" валанцёраў

29 мая на базе дзяржаўнай установы "Культурна-гістарычны комплекс "Залатое кальцо г. Віцебска "Дзвіна" прайшоў трэнінг для валанцёраў "сярэбранага" ўзросту і спецыялістаў тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, арганізаваны Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама сумесна з Фондам ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у Беларусі.

Удзельнікі пагулялі ў гульню тубыльцаў, паспрабавалі сябе ў ролі карэспандэнтаў і піяршчыкаў, пазнаёміліся з метадамі эфектыўнай камунікацыі ў мабілізацыі і прыцягненні валанцёраў, выпрабавалі на сабе інструменты нейрогімнастыкі.

Удзел у семінары-трэнінгу дазволіць спецыялістам ТЦСАН і актывістам 65+ развіць новыя фарматы валанцёрскага руху, пашырыць палітру валанцёрскіх практык.