Сучасная сістэма сацыяльнага абслугоўвання на даму: тэндэнцыі, перспектывы, шляхі ўдасканалення
Камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама праведзена чарговае метадычнае аб'яднанне ў фармаце семінара-нарады для дырэктараў і загадчыкаў аддзяленняў сацыяльнай дапамогі "Сучасная сістэма сацыяльнага абслугоўвання дома: тэндэнцыі, перспектывы, шляхі ўдасканалення".
У метадычным аб'яднанні прынялі ўдзел Кацярына Каляда, начальнік галоўнага ўпраўлення сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльнай дапамогі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, супрацоўнікі дадзенага ўпраўлення, прадстаўнік абласнога прафсаюза дзяржустаноў Марына Гараднічая.
У рамках метадычнага аб'яднання працавалі 10 інавацыйных пляцовак "Развіццё. Якасць. Стварэнне", тэрытарыяльныя цэнтры прэзентавалі перадавыя ідэі, якія прайшлі апрабацыю і ўкаранёны ў працу аддзяленняў сацыяльнай дапамогі на даму!
Аб функцыянаванні электроннага рэсурсу "Мабільны інспектар" распавядае загадчык аддзялення сацыяльнай дапамогі дома ТЦСАН Кастрычніцкага раёна г. Віцебска Ала Хмуровіч.
Новыя прапановы, ідэі па арганізацыі навучання сацыяльных работнікаў і іншых супрацоўнікаў, уключэнне ў дзейнасць даследчай лабараторыі, аб выданні новых энцыклапедый сацыяльных практык паступілі на пляцоўцы "Навуковае суправаджэнне", якую прадставіў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава, Алена Міхайлава, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры сацыяльна-педагагічнай работы, Вольга Канопліч - начальнік вучэбна-метадычнага аддзела.
Аб рэалізацыі пілотных праектаў, накіраваных на працягласць жыцця пажылых грамадзян, іх якасць жыцця, даступнасці сацыяльных паслуг і аб праекце з маладымі кадрамі сістэмы сацыяльнай абароны прадставілі пляцоўку Таццяна Аленская, загадчык кафедры медыцынскай рэабілітацыі з курсам ФПК і ПК ВДМУ, доктар медыцынскіх навук, прафесар, пазаштатны герантолаг вобласці і Уладзімір Савасцьянаў - доктар медыцынскіх навук ,прафесар, падпалкоўнік медыцынскай службы запасу, Маскоўскі дзяржаўны тэхнічны універсітэт ім. Н. Э. Баўмана г. Масква.
Другую частку метадычнага семінара, які праходзіў у зале пасяджэнняў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска адкрылі Анастасія Сарагавец, кансультант упраўлення сацыяльнага абслугоўвання Міністэрства працы і сацыяльнай абароны рэспублікі і Святлана Казлова, галоўны спецыяліст упраўлення сацпадтрымкі насельніцтва і стацыянарных устаноў камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама.
У форме "круглага стала" прадстаўнікі ТЦСАН Кастрычніцкага г. Віцебска, Чашніцкага, Лепельскага, Дубровенскага, Полацкага, Аршанскага, Талачынскага раёнаў і г. Наваполацка абмеркавалі арганізацыю сацыяльнага абслугоўвання ў тэрытарыяльных цэнтрах Віцебшчыны (у аддзяленнях сацыяльнай дапамогі дома), падзяліліся практычным вопытам, дасягненнямі, пазначылі праблемы і шляхі іх вырашэння.
У ТЦСАН Першамайскага і Чыгуначнага раёнаў такія ж дыялогавыя пляцоўкі прайшлі з астатнімі загадчыкамі цэнтраў!