Урачыстае адкрыццё Міжнароднага фестывалю творчасці інвалідаў імя І. М. Лучанка "Віцебск-2026"

У доме культуры "Палац культуры чыгуначнікаў" 18 ліпеня адбылося ўрачыстае адкрыццё Міжнароднага фестывалю творчасці інвалідаў імя І.М. Лучанка "Віцебск-2026". Традыцыйна ён праходзіць у дні "Славянскага базару" ў Віцебску і збірае таленавітых людзей з інваліднасцю з Беларусі і Расіі. У гэтым годзе ў конкурснай праграме прымаюць удзел 152 чалавекі, якія прадстаўляюць усе абласныя арганізацыі ГА "БелТI", г.Мінск, а таксама дэлегацыі Усерасійскага таварыства інвалідаў.

Начальнік упраўлення сацыяльнай інтэграцыі інвалідаў Я.П. Зелянко зачытала прывітальны адрас Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Ганаровымі гасцямі цырымоніі адкрыцця таксама сталі намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта В.М.Астапенка, генеральны дырэктар Міжнароднай прэміі "Філантроп" (Масква) Г.В. Анечкін, старшыня Ніжагародскай абласной арганізацыі імя Аляксандра Неўскага Усерасійскага таварыства інвалідаў Э. А. Жытухін.