У аблвыканкаме адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага дня абароны дзяцей
Губернатар вобласці ўручыў 12 шматдзетным жанчынам, якія нарадзілі і выхавалі пяць і больш дзяцей, ордэны Маці. Жанчыны з розных куткоў нашай вобласці (Верхнядзвінскі, Віцебскі, Докшыцкі, Дубровенскі, Аршанскі, Талачынскі, Шаркаўшчынскі раёны, гарады Віцебск і Наваполацк) разам з дзецьмі адчулі святочную атмасферу.
Жанчыны былі ўзнагароджаны грашовай узнагародай у памеры пяці бюджэтаў пражытачнага мінімуму;
грашовы сертыфікат у памеры 100 беларускіх рублёў ад таварыства "Еўрагандаль", падарункі ад:
Віцебскага абласнога аддзялення Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Беларускі Дзіцячы фонд";
Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын";
рэлігійнай місіі Дабрачыннага каталіцкага таварыства ”Карытас".